Сёньня Цэнтральны суд Менску разгледзеў пытаньне аб умоўна‑датэрміновым вызваленьні палітвязьня Цімоха Дранчук.

Паводле словаў бацькі палітвязьня Валера Дранчука, суд задаволіў рэкамэндацыю нагляднай камісіі папраўчай калёніі ў Менску на вул. Кальварыйскай аб ўмоўна‑датэрміновым вызваленьні.

Такім чынам на свабоду Цімох выйдзе 26 сьнежня а 14‑й. Яму ня выдалі афіцыйнага дакумэнта, аднак патлумачылі, што ўсе зьняволеныя, чые дакумэнты сёньня разглядаў суд, будуць адпушчаныя на свабоду 26‑га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?