Аўто5050

Удзельнікаў акцыі «Стоп бензін!» сустракалі авацыямі і закідвалі грашыма - відэа

Журналістам «НН» удалося марудненька, але ўсё ж праехацца праспектам у маршрутцы і даведацца ў людзей, чаму яны кідаюць грошы на дарогу.

Сотні машынаў 7 чэрвеня паралізавалі рух на праспекце Незалежнасці. Журналістам «НН» удалося марудненька, але ўсё ж праехацца праспектам у маршрутцы і даведацца ў людзей, чаму яны кідаюць грошы на дарогу.

* * *

Пратэст супраць росту цэнаў: у аўторак сотні аўтааматараў заблакавалі праспект Незалежнасці ў Мінску.

Пратэст аўтамабілістаў супраць падаражэння паліва перарос у выказванне агульнага незадавальнення сітуацыяй у эканоміцы.

7 чэрвеня мінскія аўтамабілісты зладзілі акцыю пратэсту супраць падаражэння паліва.

ДАІ і АМОН былі бяссільныя супраць соцень машын: на некалькі гадзін рух на цэнтральным праспекце сталіцы быў блакаваны.

Калона аўто з уключанай аварыйнай сігналізацыяй і сімволікай акцыі «Стоп бензін!» — выявай чалавечка, які «страляе» сабе ў скроню з запраўнага пісталета ці белай стужкай на антэне — расцягнулася ад Галоўпаштамта да Цэнтральнага ўніверсама. Насустрач ёй рухалася другая, што займала праспект між плошчамі Якуба Коласа і Перамогі.
Трэція групы аўтааматараў выехалі на праспект у раёне цырку. Кіроўцы спыняліся, утвараючы лакальныя заторы, падымалі капоты. Хто-ніхто ставіў на дахі аўто пустыя каністры або проста здымаў на мабільнік мора машын.

Крайнюю правую паласу праспекта Незалежнасці арганізатары акцыі — грамадская ініцыятыва «За аўто» — заклікала пакідаць вольнай для руху грамадскага транспарту. Не заўжды гэта ўдавалася. Аднак ніхто не перажываў: пасажыры выходзілі з аўтобуса і… апладзіравалі ўдзельнікам акцыі. Гледачоў сабраліся сотні: людзі махалі аўтамабілістам, крычалі «Стоп бензін!»,
пасля пачалі «ахвяраваць» аўтамабілістам на паліва — на машыны пасыпаліся дробныя рублёвыя купюры. «Гэта ўжо не грошы, а фанцікі, за іх нічога не купіш!» — казалі яны.

Нашы рэпарцёры не зафіксавалі ніводнай негатыўнай рэакцыі.

На мост цераз Свіслач у знак падтрымкі з’ехаліся дзясяткі раварыстаў.
Салідарнасць аб’яднала дарожных «праціўнікаў».

Аўтамабілісты блакавалі міліцэйскія эвакуатары, якія спрабавалі адцягнуць машыны, што спыняліся. Дзе-нідзе даішнікі пад агульны смех спрабавалі адкаціць іх уручную. ДАІ дзейнічала без агрэсіі, АМОН маўчаў. Каля крамы «Каравай» сумаваў незадзейнічаны аўтазак.

У натоўпе на тратуары ля ГУМа апынуліся замежнікі, мяркуючы па акцэнце, немцы. Яны спыталіся ў жанчыны, што стаяла побач з рэпарцёрам «НН»: што адбываецца? Жанчына адказала ім коратка: падаражэнне паліва. «Тут блізка рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы, — запыталіся немцы, — няўжо беларусы не баяцца пратэставаць?» — «Раней баяліся, бо жорстка разганялі, — сказала кабета, — але цяпер сітуацыя ў краіне такая, што страх знік».

«Давялі народ да крайнасці», — падсумавала яна.

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі2

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў102

Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі1

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць