Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на свініну патушную ў Беларусі з 8 чэрвеня павялічваюцца на 10 працэнтаў.
Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 6 чэрвеня гэтага года № 87, паведамляе БЕЛТА.

Павышэнне тлумачаць ростам сусветных цэн на сыравіну і, цытуем, «завозімыя па імпарце бялковыя дабаўкі для вытворчасці камбікармоў». Таксама гаворыцца пра парэбу «устаранення значнага разрыву з цэнамі на свініну ў суседніх рэгіёнах і прадухілення несанкцыянаванага вывазу мяса за межы рэспублікі». У адпаведнасці з гэтым дакументам унесены дапаўненні і змяненні ў пастанову Міністэрства эканомікі ад 27 красавіка 2011 года № 65.

Таксама трэба ўлічваць, што цягам мая ў крамах свініна ўжо рэальна падаражала разу ў паўтара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0