З Слуцкага павету. Пад восень гэтага году ў мястэчка Раманава прыходзіў неякі сацыяліст. Было гэта ў нядзелю. Як толькі людзі пачалі варочацца з цэрквы дадому, ён ўлез на слончык і пачаў гаварыць аб усіх крыўдзіцелях працуючага народу. Мужыкі ўпадабалі, што гаварыў той чалавек, пачалі слухаць яго і нават вельмі ахвотна бралі ад яго неякія пісулькі (пасьля гаварылі, што гэта праклямацыі). Ураднік, шпаркі гэтакі, хацеў зразу арыштаваць сацыяліста, але не, не ўдалося: мужыкі не далі, ды яшчэ нават за каўнер урадніку наклалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?