Беларусь знаходзіцца на ганебным апошнім месцы па ўзроўню сярэдняга заробку сярод суседзяў. Апошнія статыстычныя дадзеныя (за красавік) сведчаць, што беларусы зарабляюць 1 563 393 рублі. Нават па афіцыйным курсе даляра гэта ўсяго $315, нават не кажучы пра рэальны абменны. Пры пераліку на яго заробак «усыхае» як мінімум да $250.

У гэты час ва Украіне, эканамічную сітуацыю ў якой год за годам ганяць беларускія СМІ, сярэдні заробак складае 2 533 грыўні. Па афіцыйным курсе гэта $318 —
на тры даляры больш, чым у нашай краіне.

Параўнанне з іншымі суседзямі — напрыклад, Польшчай ці Латвіяй, выглядае зусім недарэчным. Адставанне складае 3–4 разы.

Цяпер наш найбліжэйшы «сусед» — гаротная Малдова, дзе сярэдні заробак на 2011 год запланаваны на ўзроўні $285.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?