Кампанія Сулеймана Керымава «Нафта Масква» блізкая да дасягнення дамоўленасці з беларускімі ўладамі аб набыцці 50% + 1 акцыя «Беларуськалія».

Як паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй, сума ўгоды сыходзіць з ацэнкі ўсёй кампаніі ў $30 млрд і можа скласці $15 млрд.

С. Керымаў — суўладальнік «Уралкалія» (РТС: URKA), які ў 2005 годзе стварыў з «Беларуськаліем» супольны трэйдар (ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», БКК). Праз БКК «Уралкалій» і «Беларуськалій» сумесна забяспечваюць 30% паставак хлорыстага калію на сусветны рынак.

Як паведамляецца, расійскія банкі гатовыя пракрэдытаваць такую здзелку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?