У Беларускім дзяржаўным універсітэце вось ужо паўтара месяца дзейнічае ўнутраная інструкцыя, згодна з якой выкладчыкі павінны перыядычна казаць студэнтам, што «сітуацыя ў бліжэйшы час стабілізуецца». У якасці доказаў рэкамендуецца зачытваць вытрымкі з «СБ. Беларусь сегодня», «Звязды» іі ншых дзяржаўных газет.

Калі хтосьці са студэнтаў крытычна рэагуе на такія прамовы, трэба праводзіць з імі гутарку сам-насам, у якой яшчэ раз пераканаўча даводзіць аргументы «за стабілізацыю».

Ліст-інструкцыя ўяўляе сабой два аркуша паперы А4. Рэкамендацыя была разасланая 26 красавіка 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?