У гарадзенскую міліцыю зьвярнуўся мясцовы жыхар, які прызнаўся, што яму замовілі забойства. Нядорага — 2 тыс. даляраў. Разьвёўшыся з мужам, адна жанчына надумалася такім чынам вырашыць кватэрнае пытаньне. Дапамагчы ёй узялася маці. Раней жанчыны неаднакроць спрабавалі выселіць былога мужа, што пацьвердзілі запісы тэлефонных размоваў.

Міліцыянты разыгралі цэлы спэктакаль, выкарыстаўшы «кілера» для атрыманьня больш важкіх доказаў меркаванага забойства. «Ахвяру» нібыта знайшлі на ўскрайку лесу, а выканаўца запэўніў замоўцаў, перадаўшы ім асабістыя рэчы «забітага». Пасьля гэтага міліцыянты наведалі жанчынаў з фотаздымкам для апазнаньня. Тыя паверылі і пачалі рыхтаваць пахаваньне. Аднак арышт перапыніў жалобныя мерапрыемствы. Абласная пракуратура распачала крымінальную справу па факце замаху на забойства ў карысьлівых мэтах. Замоўцам пагражае ад 15 да 25 гадоў зьняволеньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?