Затрыманая на пратэстнай акцыі аўтамабілістаў 19-гадовая студэнтка Алеся Макась падтрымлівала кіроўцаў «пешкі», што, аднак, не выратавала яе ад штрафу. Зрэшты, сама яна аб тым, што здарылася не шкадуе і мае намер і далей выходзіць на вуліцу.

 Алеся Макась падчас затрымання

Алеся Макась падчас затрымання

 Алеся Макась перад судом, фота "Беларускія навіны"

Алеся Макась перад судом, фота "Беларускія навіны"

Нагадаем, 8 чэрвеня ў Мінску аштрафавалі пецярых удзельнікаў пратэстнай акцыі «Стоп-бензін-4», на наступны дзень пасля якой Аляксандр Лукашэнка загадаў знізіць цэны на бензін.

Адзінай дзяўчынай з затрыманых і аштрафаваных стала 19-гадовая студэнтка мінскага тэхнікума Алеся Макась. Суддзя Аляксандр Хадановіч прысудзіў Алесю да выплаты штрафу памерам 525 тысяч рублёў (15 базавых велічынь). Дзяўчына прызнаная вінаватай па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

«Пайшла на акцыю дзеля цікавасці, — прызналася Алеся. — 

Мне проста захацелася паглядзець, колькі людзей не пабаіцца выехаць.
На конт колькасці людзей нічога не магу сказаць, таму што мяне затрымалі прыкладна ў 20.00, а акцыя працягнулася да вечара».

Нагадаем, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «За Аўто» Арцём Шаркоў заявіў,

што толькі ў Мінску ў акцыі прыняло ўдзел каля 1600 аўтааматараў.

Алеся проста ішла па мосце праз Свіслач з плакатам «Стоп-бензін» і такім чынам выказвала падтрымку ўдзельнікам акцыі: «Я была не на машыне, ішла ў майцы „Гавары праўду“ з бел-чырвона-белай павязкай на руцэ, трымаючы ўлётку „Стоп -бензін“. На мяне паказалі са словамі „Яе!“ і пацягнулі ў мікрааўтобус. У гэты час тады яшчэ не знаёмы мне юнак пачаў крычаць „Ганьба!“, людзі падхапілі, але і яго таксама затрымалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?