У Беларусі спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў маі 2011 г. у параўнанні з красавіком 2011 г. павялічыліся на 13,1%, са снежнем 2010 г. — на 25,4%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У гадавым вылічэнні (да мая мінулага года) інфляцыя склала 32,6%.

Прагноз на 2011 год прадугледжваў абмежаванне росту спажывецкіх цэн у межах 7,5–8,5%.

Цэны на харчовыя тавары ў маі 2011 г. павялічыліся на 13,1%, з пачатку года — на 25,9%, у гадавым вылічэнні — на 36,9%.

Нехарчовыя тавары ў траўні 2011 г. у параўнанні з красавіком 2011 г. падаражэлі на 20,4%, з снежнем 2010 г. — на 31,7%, з траўнем 2010 г. — на 35%.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў траўні 2011 г. у параўнанні з красавіком 2011 г. выраслі на 3%, са снежнем 2010 г. — на 15,1%, у гадавым вылічэнні — на 18,8%.

Базавая інфляцыя (выключае змены цэн на асобныя тавары і паслугі, якія рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару) у маі склала 16,3%, з пачатку года — 27,2%, у тым ліку па харчовых таварах — адпаведна 13, 1% і 25,5%, нехарчовых таварах — 21,7% і 32,3%, платных паслугах — 11,7% і 17,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?