Аб гэтым паведаміў пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 9 чэрвеня.

Паводле слоў Сурыкава, цяпер бакі вядуць перамовы па пагадненні аб продажы кампаніі. Пасол адзначыў, што расійскі бок не падвяргае сумненню кошт «Белтрансгазу». Ён нагадаў, што ацэнку сумеснага беларуска-расійскага ААТ праводзіла галандская кампанія і 50% «Белтрансгазу» ўжо прададзена Расіі за 2,5 млрд. долараў.

Як заявіў Сурыкаў, пасля атрымання поўнага кантролю над «Белтрансгазам» «Газпром» мае намер забяспечыць «нармальнае існаванне» кампаніі.

Пры гэтым дыпламат падкрэсліў: расійскі бок не звязвае пытанне куплі астатняга пакета акцый ААТ «Белтрансгаз» з фарміраваннем цаны на газ для Беларусі. «Пытанне продажу „Белтрансгазу“ і пераход на роўнадаходныя цэны — гэта дзве розныя справы», — сказаў Сурыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?