Беларусь можа атрымаць каля мільярда даляраў ад расійскага алігарха Сулеймана Керымава за кошт будучых паставак калійнай сыравіны.

Пра гэта паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на ўласную крыніцу інфармацыі. Папярэдняя дамоўленасць нібыта дасягнута 8 чэрвеня: «Перамовы ішлі пра продаж „Уралкалію“ пакета акцый „Беларуськалія“, і нароўні з гэтай дамоўленасцю ёсць папярэдняя дамоўленасць за кошт будучых паставак калію па фіксаваным кошце ўзяць ва „Уралкалія“ $1 мільярд».

Гэтая сума пакрывае прыкладна паўгода здабычы «Беларуськалія».

Нагадаем, учора Уладзімір Макей пахваліўся, што Беларусь прыцягвае крэдыт у $1 мільярд з крыніцы, «не звязанай з ЕўрАзЭС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?