Беларусь не звярталася да Расіі па новыя крэдыты. Пра гэта заявіў расійскі пасол у Беларусі Аляксандр Сурыкаў 9 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Дадатковага звароту з боку Беларусі аб крэдытах не было», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці выдзяляла Расія Беларусі 1 млрд. даляраў, аб чым стала вядома напярэдадні.

8 чэрвеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей паведаміў журналістам, што практычна завершанае падпісанне адпаведнага пагаднення аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

«Апрача таго, знойдзены яшчэ адзін мільярд долараў з іншай крыніцы. Грошы таксама паступяць у хуткім часе ў Беларусь», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?