8 чэрвеня ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» завіталі госці — знакаміты беларускі гісторык з Беласточчыны Алег Латышонак і Валер Булгакаў, галоўны рэдактар сапраўды беларускага часопіса «АRCHE».
Сустрэчу зладзіла Пружанская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы. На вечаровую сустрэчу сабралася творчая інтэллігенцыя — настаўнікі, мясцовыя мастакі і літаратары, краязнаўцы і актывісты ТБМ.

Алег Латышонак распавёў прысутным пра асабісты творчы шлях, пра свае старыя і новыя кнігі. Зацікавіла мясцовых краязнаўцаў тэма пра генерала Станіслава Булак-Булаховіча, бо гэтае прозвішча звязана з пушчанскім краем. Тут пахаваны брат генерала — Язэп.

Валер Булгакаў прэзентаваў пружанцам часопіс «АRCHE» , а таксама іншыя кніжкі беларускіх аўтараў. Цяжка было нават ўявіць, што друкуецца столькі добрай беларускай гістарычнай літаратуры, але, на жаль, яна даступная не для ўсіх.

Напрыканцы сустрэчы пружанцы дзякавалі аўтарам і прасілі, каб прыязджалі яшчэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?