У сацыяльных сетках віруе. Людзі арганізуюцца на маўклівыя гулянні пратэсту на цэнтральных плошчах гарадоў.
Усё пачалося Вконтакте. Цяпер ж заклікі выходзіць на Плошчу кожную сераду шырацца і ў Фэйсбуку. Народныя гулянні, без транспарантаў і сцягоў, — такая форма пратэсту абраная, каб удзельнікаў нельга было звінаваціць у масавай акцыі. Патрабаванні ўдзельнікаў празрыстыя і без лозунгаў — палітычныя і эканамічныя перамены.
У facebook’у з’явілася свая суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Яе стваральнік — карыстальнік пад нікам Вольны Змагар. Да яе ўжо далучыліся сотні чалавек. Наведаць старонку суполкі могуць толькі зарэгістраваныя на Фэйсбуку карыстальнікі.
Яна падхапіла ініцыятыву аднайменнай суполкі «Вконтакте», на заклік якой 8 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі адгукнулася каля тысячы чалавек. У Мінску на Кастрычніцкую плошчу, а
Ідэя суполкі ў тым, каб прыхільнікі перамен штотыдзень у вызначаны час збіраліся на галоўнай плошчы свайго горада. Пры гэтым арганізатары заклікаюць, каб удзельнікі не бралі з сабой сімволікі і транспарантаў, каб не было за што затрымліваць, а проста гулялі па плошчы ці проста стаялі на месцы. Першыя акцыі, якія прайшлі на мінулым тыдні, былі малаколькасныя. 8 чэрвеня карціна была якасна іншай. Магчыма, на гэта паўплываў поспех чарговай акцыі