Дар'ю Корсак - жонку Аляксандра Атрошчанкава ў пятніцу, 10 чэрвеня, а 10-й раніцы выклікаюць ў ваенную пракуратуру для давання тлумачэнняў наконт скаргі аб катаваннях і жорсткім нялюдскім стаўленні ў турме КДБ. Яе вылікаюць да следчага да важнейшых справах

Цікава, што Дар'я пісала скаргу ў Генеральную пракуратуру, а не ў ваенную, піша ў сваім Фэйсбуку праваабаронца Алена Танкачова.

Прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў, нагадаем, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за ўдзел у масавых беспарадках, адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3".

Сам Андрэй Саннікаў засуджаны на пяць гадоў калоніі за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?