У галерэі Леаніда Шчамялёва, што на сталічным праспэкце Ракасоўскага, у пятніцу прайшла прэзэнтацыя вялікафарматнага насьценнага перакіднога календара на наступны год. Каляндар мае назву «Дзелавыя жанчыны» і гэта ўжо сёмы каляндар у сэрыі «Кабеты Беларусі».

Адна з укладальніц календара Натальля Палятаева. Дызайн выпуску на 2007 г. распрацаваў мастак Мікалай Стас.

Выданьне знаёміць зь беларускімі бізнэс-вумэн пачынаючы ад Каралевы Боны (ХVI ст.). Праект, якому ужо сем год, курыруе дырэктарка Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў Алена Гапава. Каляндар на 2007-ы год надрукаваны пры падтрымцы ААН, а ягоны распаўсюд ажыцьцяўляецца выключна шляхам падарункаў.

Календары за мінулыя гады можна набыць у галерэі «Падземка».

На фота кіраўнічка праекту Алена Гапава і Мікалай Стас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?