У часе каляднага канцэрту на кватэры, якая належыць Алесю Міхалевічу, туды ўварваліся міліцыянты. Усіх прысутных затрымалі, аднак пасьля адпусьцілі. У РУУСе пакінулі толькі намесьніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча і яшчэ аднаго хлопца з прысутных, Васіля Лепеша. Дарэчы, Міхалевіч кандыдат у дэпутаты гарсавету. Ёсьць інфармацыя, што яму інкрымінуюць "дробнае хуліганства". Паводле апошніх зьвестак, затрыманых перавезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?