Учора павінен быў завяршыцца візіт прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Ізраіль. Аб падрабязнасцях знаходжання кіраўніка ўрада ў Ізраілі пакуль не паведамляе ніводная афіцыйная крыніца краіны. Сталі вядомыя некаторыя нюансы гэтага візіту.

Напрыклад, тое, як ляцеў Міхаіл Мясніковіч ў камандзіроўку, заяўленую праз дзень пасля яго адлёту ў Ізраіль як рабочы візіт у гэтую краіну.

Работнікі мінскага аэрапорта да гэтага часу абмяркоўваюць, як вылятаў з Беларусі прэм’ер-міністр.

— Ён ляцеў як прыватная асоба, без аховы,
якая, напэўна, павінна суправаджаць другую асобу дзяржавы, — распавялі нам у аэрапорце. — Больш таго, вылятаў Мясніковіч разам з жонкай эканам-класам, самалётам ізраільскай авіякампаніі «Эль Аль». Распавядаюць, што
калі камандзір карабля даведаўся, што адзін з пасажыраў рэйса — прэм’ер-міністр Беларусі, тут жа прапанаваў Мясніковічу і яго жонцы месцы ў бізнес-класе. Натуральна, без даплаты, за кошт кампаніі. Але Мясніковіч ветліва адмовіўся.

Вось і думай цяпер:

ці то Мясніковіч ў перыяд крызісу такім чынам паказаў міністрам і іншым дзяржслужбоўцам, як трэба эканоміць, ці то візіт гэты быў прыватны, а не рабочы.
Хоць учора ізраільскі партал IzRus са спасылкай на беларускае пасольства ў Тэль-Авіве паведаміў, што Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам і намеснікам прэм’ер-міністра — міністрам замежных справаў Ізраіля Авігдорам Ліберманам.

У Беларусі пакуль аб гэтых сустрэчах нічога не паведамляецца. Маўчыць нават афіцыйны сайт беларускага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?