Выйшла кніга, якая змяшчае адказы на бадай самае складанае пытанне, якое кожны актыўны беларус неаднойчы чуў — «Навошта табе ўсё гэта?».

Больш за тры дзесяткі чалавек расказалі, чаму яны выступаюць супраць беларускай «стабільнасці», чым ахвяруюць дзеля змагання за свае правы і правы іншых і як да ўсяго гэтага ставяцца іх блізкія, сябры, суседзі.

«Ставячы пытанні пра матывацыю і шляхі да супраціву, мы зыходзілі з пэўных гіпотэз. Беларусь успрымаецца даследчыкамі і актывістамі як краіна з крайне нізкім узроўнем «жывых» грамадзянскіх традыцый і палітычнай культуры актыўнага ўдзелу (participatory political culture), як краіна, дзе падпарадкаванне асобы дзяржаве з’яўляецца нормай, а прынцып «мая хата з краю» дамінуе нават сярод прасунутых колаў грамадства. У гэтых умовах грамадзянская супольнасць можа паўставаць толькі праз унутраны пратэст, які вырастае з асэнсавання ўласнай адрознасці ці імкнення стаць адрозным. Да такога пратэсту падштурхоўвае нетыповы для паспалітага грамадзяніна жыццёвы досвед (набыты пры адносінах з пэўнымі людзьмі — такімі ж «белымі варонамі» або дзякуючы камунікацыі з іншымі грамадствамі і культурамі) або, як гэта ні парадаксальна, уласныя традыцыі ў кантэксце карпаратыўнай дзяржавы, дзе была пэўная прастора для так званага «актывізму», — напісаў у прамове да кнігі адзін з рэдактараў, палітолаг Віталь Сіліцкі.

Пытайцеся кнігу ў незалежных распаўсюднікаў. PDF-версію можна знайсці тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?