Пакуль Еўропа баялася, што бактэрыя E.coli, якая панесла 30 жыццяў, хаваецца ў агурках, гэтая гародніна моцна таннела і ў Літве. У пятніцу раніцай у адной з найбуйнейшых гандлёвых сетак Літвы доўгаплодныя літоўскіяагуркі каштавалі менш літа.

Доўгаплодныя літоўскія гуркі ў сетцы Maximа за два тыдні патаннелі на тры літа. Між тым, кошт на кароткаплодныя гуркі ў гэтай сетцы звалілася з 4,99 да 1,49 літа.

«Мы прапаноўваем пакупнікам толькі літоўскія гуркі. Цэны на гуркі, як і на іншую гародніну, пастаянна змяняюцца. За апошнія два тыдні гуркі моцна патаннелі. На гэта паўплывала не толькі паніка ў Еўропе з-за E.coli, але і асабліва добры ўраджай агуркоў у гэтым годзе», - сказала прадстаўнік Maximа Ліінай Муйжэне.

«На зніжэнне коштаў паўплывала вялікая прапанова - так як мы купляем іх танней ў літоўскіх гароднікаў, то можам і сваім пакупнікам прапанаваць літоўскую гародніну па больш нізкай цане», - сцвярджала яна.

Агароднікі Літвы былі вымушаныя знізіць цэны, калі зачыніўся адзін з найважнейшых экспартных рынкаў, - расейскі.

Прадстаўнік гандлёвай сеткі Rimi Рамінта Станайціце-Чэснулене сказала, што крамы гэтай сеткі гандлююць толькі літоўскімі агуркамі ужо пару месяцаў, продажы растуць, кошты зніжаюцца. У гэтай сеткі доўгаплодныя агуркі каштуюць 1,99 літа (тыдзень таму - 2,99 літа) за кілаграм, кароткоплодныя - 2,99 (учора каштавалі 3,99) літа. Кошт залежыць ад таго, колькі сетка павінна заплаціць агароднікам, а яны ўлічваюць ўраджай.

На мінулым тыдні дырэктар Літоўскай асацыяцыі гароднінаводаў Зофія Цырканене прагназавала, што агуркі павінны патаннець да 1 літа за кілаграм, памідоры - да 1,5 літа.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?