Эстонская кампанія Maag Piimatööstus вывела на рынак унікальныя салёныя ёгуртовыя напоі, выпушчаныя спецыяльна да панк-фэста Punklaulupeo. Новыя напоі Farmi маюцца трох відаў: гуркова-цыбульны, цыбульна-часнычны і салёны ёгуртовый напой без смакавых дадаткаў.

Па словах кіраўніка па маркетынгу прадпрыемства Maag Piimatööstus Руты Каласпоолік, магчымасці ўжывання і выкарыстання новых напояў розныя. «Ёгуртовые напоі Farmi Punk можна проста піць ці прыгатаваць з іх халодны суп і марынады», — распавяла Каласпоолік.

Ёгуртовые напоі Farmi Punk разліты ў 250-грамовыя бутэлькі, аформленыя на тэму Punklaulupeo (спеўнага панк-фэсту), які будзе праходзіць 11 чэрвеня ў горадзе Ракверэ. «На бутэльцы намалявана ядро, што прабівае сцяну — сімвал нестандартнага мыслення і мужнага духу панкаў», — сказала Рута Каласпоолік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?