«Усе хочуць, каб Кадафі сышоў», — заявіў сёння журналістам высокапастаўлены прадстаўнік ЗША на ўмовах ананімнасці. Паводле яго слоў, сілы НАТО ў апошнія дні прадпрымаюць «буйныя намаганні, накіраваныя супраць аб’ектаў камандавання і кіравання» войскамі Джамахірыі.

«Ніхто не пралье ні слязінкі», калі Кадафі загіне з прычыны ўдару па адным з такіх бункераў, дадаў прадстаўнік урада ЗША.
Такі пункт гледжання ўскосна пацвердзіў сёння карэспандэнту тэлекампаніі CNN высокапастаўлены прадстаўнік НАТО, які валодае аператыўнымі дадзенымі аб місіі ў Лівіі. На яго думку, Кадафі з’яўляецца для кааліцыі законнай мэтай удараў з паветра, а рэзалюцыя Рады Бяспекі ААН 1973, што санкцыянавала ўжыццё сілы ў Лівіі, дазваляе разглядаць Кадафі ў якасці аб’екта бамбаванняў, паколькі ён з’яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і, адпаведна, часткай сістэмы кіравання ёй, якую руйнуе НАТО.

Сам Кадафі заяўляў, што ён не мае намеру пакідаць радзіму і хоча «памерці як мучанік у сваім доме».

За час свайго кіравання Кадафі перасварыўся з многімі краінамі свету. У адных краінах ён арганізоўваў тэракты — як падрыў самалёта над Локербі. У другіх — фінансаваў тэрарыстаў ці антыўрадавых партызанаў, як у Ірландыі, Угандзе і Сенегале.
У сябе на радзіме ён кіраваў аднаасобна, з апорай на сыноў, без правядзення свабодных выбараў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?