Абмежаванні ў дачыненні да расейскіх журналістаў у Беларусі негатыўна паўплываюць на пытанне выдзялення крэдыту Менску, заявіла ў суботу крыніца ў Крамлі.

«На тэрыторыі Беларусі распачатыя чарговыя абмежавальныя меры ў дачыненні да расейскіх сродкаў масавай інфармацыі», -- цытуе крыніцу агенцтва ІТАР-ТАСС. «Такое рашэнне беларускіх уладаў, безумоўна, як мы раней і папярэджвалі, ўскладніць крэдытаванне Беларусі з боку Расеі», -- заявілі ў Крамлі.

Як было вырашана на мінулым тыдні, Беларусь мае атрымаць крэдыт ад ЕўрАзЭС памерам $3 млрд на 3 гады па стаўцы 4,1% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?