Прэм’ер-міністр Турцыі Таіп Эрдаган ў пятніцу заявіў аб тым, што ён прапанаваў Кадафі «набор гарантый», калі той пагодзіцца пакінуць Лівію.

«У Кадафі проста няма іншага выйсця, акрамя як пакінуць Лівію на аснове гарантый, якія яму будуць прадастаўлены, — цытуе Эрдагана Reuters. — Турцыя прапанавала яму гарантыі праз пасланніка, якога мы накіравалі ў Лівію. Мы сказалі Кадафі, што дапаможам яму пакінуць Лівію ў тым кірунку, у якім ён толькі пажадае».

Раней лівійскі лідэр неаднаразова казаў пра тое, што не мае намеру пакідаць Лівію ні пры якіх абставінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?