Група былых ўдзельнікаў праекту Навінкі прадстаўляе першы ў гісторыі беларускі поўнафарматны комікс «Тайна Плошчы Каліноўскага» на 140 старонках.

Жанр кнігі — палітычная фантастыка. Галоўны герой кнігі былы міліцыянер, люмпен–пралетарый Андрэй Трасянок выпадкова трапляе ў лагер апазіцыі на Кастрычнікай падчас сакавіцкіх падзей 2006-га году. Яму прыходзіцца ўзяцца за пошукі агента, які дзейнічае ў намётавым мястэчку. У часе следства Трасянок разумее, што пошукі «крата» нейкім чынам звязаныя з падзеямі 1863-га году у Вільні, дзе жандармы ідуць па следу Кастуся Каліноўскага. Трасянок яшчэ ня ведае, што развязка следства можа змяніць усю гісторыю краіны. Кніга выдадзеная у межах кампаніі «Страху няма».

Прэзэнтацыя комікса адбудзецца 16-га чэрвеня на сядзібе БНФ а 19-ай гадзіне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0