Прапануем Вашай увазе анкету Віталя Сіліцкага, дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдата паліталагічных навук, з цыкла «Быць беларусам: што гэта значыць» (праект TUT.BY/ Budzma.org).
—— Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
— Жыць у Беларусі, размаўляць
— Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
— Ніякіх. Мы такія ж людзі, як усе. Можа, беларусам уласціва якраз самазамілаванне ад сваёй «выключнай» працавітасці, гасціннасці, талерантнасці. Не вераць яны, што немец можа гасцінна адчыніць дзверы, а казах — прыняць вас такім, які вы ёсць. Але гэта ад слабага ведання свету.
— Назавіце тры/пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх — беларус не беларус.
— З «уявімай» гісторыі Беларусі:
1. Крэўская унія
2. Выданне скарынаўскай Бібліі
3. Стварэнне літоўскіх статутаў
4. Берасцейская і Люблінская вуніі
5. Патоп
З найноўшай гісторыі Беларусі:
1. Паўстанне 1863 года.
2. Выданне «Дудкі беларускай» Багушэвічам
3. Абвяшчэнне БНР
4. Рэпрэсіі
5. Другая сусветная вайна
6. Чарнобыль.
— Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
— Тыя, якія ён здолее найперш адрадзіць. Традыцыі 8 сакавіка і 23 лютага добра было б «падладзіць» пад Дзень Мамы і Дзень Таты, як хрысціяне калісьці падладжваліся пад паганскія святы. А традыцыі ў кожнага народа аднолькавыя — шанаваць Божае нараджэнне і ўваскрашэнне, продкаў, сваю свабоду і незалежнасць.
— Беларус без ведання мовы ці беларус?
— Так, калі ён лічыць сябе беларусам, калі яму неабыякавы лёс Беларусі і яго суродзічаў. Для мяне размаўляць
— Чым беларускім вы ганарыцеся?
— Нарачанскім хлебам і дранікамі, скарынаўскай Бібліяй і літоўскімі статутамі, гандболам і гімнастыкай, «БелАЗам" і і СУ, «Песнярамі» і «Троіцай», Крамбамбуляй і Белавежскай, беларускім балетам і віленскім барока, Быкавым і Караткевічам, ARCHE i «Нашай Нівай», карацей, ёсць чым.
— Што робіць нас беларусаў адметнымі сярод суседзяў?
— Своеасаблівыя афіцыйныя герб і сцяг.
— Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?
— Дастаткова, каб яны самі ў свеце называліся беларусамі, а не from Russia.
— Як вы бачыце будучыню Беларусі?
— Светлай і прыўкраснай.