Нерухомасць1616

Рыэлтары чакаюць зніжэння цэнаў на нерухомасць у Мінску на 30%, да 1000 даляраў за метр

Першай таннее далёўка, да канца года падцягнецца другасны рынак.

Цяпер на другасным рынку жыллёвай нерухомасці сталіцы назіраецца сітуацыя, якая нагадвае старажытны гандаль праз натуральны абмен. Угоды з кватэрамі адбываюцца толькі ў тых выпадках, калі кліенты купляюць і адначасова прадаюць жыллё.
У такім ланцугу галоўнае, каб не трэ было даплачваць. А вось купцоў са свабоднай валютай катастрафічна бракуе, паведаміў кіраўнік агенцтва «БелЦТН», старшыня рады Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць» Мікалай Прасталупаў.

Па сутнасці,

удзельнікі рынку вычэкваюць да высвятлення сітуацыі з курсам рубля. Сярэдні кошт прапановы квадратнага метра застаецца на ўзроўні 1400 долараў. На гэтай адзнацы ён больш-менш трымаўся ад 2009 года, калі цэны ўпалі пасля сусветнага крызісу.
А вось купляюцца кватэры пераважна па цане 1200–1250 долараў за метр.

Цяпер у Мінску самыя танныя аднапакаёўкі каштуюць 38–42 тысячы долараў — гэта ў хрушчоўках і панэльных дамах.

На застой на рынку другаснага жытла ўплывае і той факт, што перад дэвальвацыяй людзі пачалі масава ўкладваць беларускія грошы ў будаўніцтва ў дамах, дзе дамова долевага будаўніцтва прадугледжвала фіксаваны кошт квадратнага метра менавіта ў рублях.
Перад офісамі будкампаній стаялі чэргі. За апошнія месяцы будаўнічыя атрымалі ад людзей столькі грошай, што «далёўцы» іх хопіць на некалькі месяцаў актыўнай працы.

Аднак гэта сёння. Але па выніках дэвальвацыі, калі грошай у людзей стала менш, іх платаздольнасць упадзе.

Мікалай Прасталупаў адзначае, што

ў камерцыйным будаўніцтве працуе свой жыццёвы алгарытм вызначэння рынкавага кошту квадратнага метра жылля. Камерцыйны кошт жыллёвага «квадрата» заўсёды быў недзе ў тры разы большы за сярэдні заробак.
Калі заробкі ў нас былі 500 долараў, тады і кошт квадратнага метра жылля ў Мінску па лініі долевага будаўніцтва дасягаў 1500, а часам 1700 і 1800 долараў. Калі згадзіцца з такой рынкавай арыфметыкай, тады ў Мінску ў хуткім часе квадратны метр жылля па ўсіх аб’ектах камерцыйнага будаўніцтва будзе каштаваць не больш як 1000 долараў — тым самым вернецца на ўзровень 2006 года. Мікалай Прасталупаў упэўнены, што такая тэндэнцыя па зніжэнні кошту будаўніцтва жылля ў валюце пачне працаваць ужо гэтым летам. Сярэднестатыстычныя кліенты проста не змогуць будаваць сабе кватэры, у якіх квадратны метр будзе даражэйшы за 5 мільёнаў рублёў, або эквівалент 1000 даляраў, упэўнены ён.

Між тым

кошт кватэр на другасным рынку жылля заўсёды карэктаваўся ўслед за новымі цэннікамі ў сістэме долевага будаўніцтва. Калі ўявіць, што «далёўка» праз некалькі месяцаў пачне прапаноўваць квадратны метр танней за тысячу долараў, а магчыма, і значна танней, тады гаспадары «бэушных» кватэр будуць вымушаны знізіць свае апетыты таксама да гэтай мяжы.
Магчыма, што патанненне кватэр у Мінску будзе далёка не імгненным, аднак, хутчэй за ўсё, пры канцы гэтага года сярэднія па якасці аднапакаёўкі будуць каштаваць у дыяпазоне 30–35 тысяч долараў.

Што да льготных крэдытаў, то ў наступным годзе крэдытаваць на льготных умовах пад жыллё ў Мінску будуць толькі шматдзетныя сем’і і тых геройскіх жыхароў сталіцы, хто адстаяў у чарзе на жыллё 23 гады.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць