Як паведамілі «Нашай Ніве» чытачы з Гродна, кіроўцы рыхтуюць акцыю пратэсту каля памежнага пераход Брузгі.

У адказ на рост цэнаў на бензін аўтамабілісты 7 чэрвеня заблакавалі цэнтр сталіцы.

У адказ на рост цэнаў на бензін аўтамабілісты 7 чэрвеня заблакавалі цэнтр сталіцы.

Гэта на мяжы з Польшчай. Незадаволенасць выкліканая гармідарам на мытні.

Пасля забароны вывазу паліва і спажывецкіх тавараў многіх кіроўцаў сёння заварачвалі назад.
У прыватнасці, не прапускалі тых, хто ехаў другі дзень запар. Гэта выклікала масавае незадавальненне.

Прымежны гандаль быў галоўным заробкам для многіх гарадзенцаў, балазе для прымежнікаў лягчэй вырабіць польскую візу.

Пасля таго як акцыяй пратэсту ў Мінску ўдалося дабіцца зніжэння цэнаў на бензін, у Гродне таксама спадзяюцца дабіцца рацыянальнага мытнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?