Прыхільніцы мусульманскіх дэмакратаў на выбарчым мітынгу.

Прыхільніцы мусульманскіх дэмакратаў на выбарчым мітынгу.

Партыя дзейнага прэм’ера Эрдагана набрала больш за 50% галасоў, што дае ёй абсалютную большасць у парламенце — 326 месцаў з 550. Фармаванне называецца Партыя справядлівасці й развіцця (турэцкая абрэвіятура AKP). Яе параўноўваюць з еўрапейскімі «народнымі» партыямі — тыпу хрысціянскіх дэмакратаў Нямеччыны.

Левацэнтрысцкая Рэспубліканская народная партыя (CHP) набірае каля 26% галасоў.

І партыя Эрдагана, і левацэнтрысты выступаюць за ўступленне Турцыі ў Еўрасаюз.

У нацыяналістычнай Партыі нацыяналістычнага дзеяння (MHP) — каля 13%. Апошняя катэгарычна адмаўляе асобнасць курдскага народа і выступае з крайне правых пазіцый.

Каб прайсці ў парламент, у Турцыі партыя павінна набраць больш за 10% галасоў.

Мяркуецца, што ў парламент увойдуць таксама 35 курдскіх дэпутатаў-аднамандатнікаў.

У замежнай палітыцы мусульманскія дэмакраты сфармулявалі свой курс як «нуль праблемаў з суседзямі». Пры Эрдагану намеціліся паляпшэнні ў адносінах з Арменіяй, Грэцыяй, Расіяй, Сірыяй.

У эканоміцы партыя Эрдагана праводзіць прарынкавы, business friendly курс. Прыцягненне інвестыцый, свабодная канкурэнцыя, зняццё ранейшых палітычных бар’ераў — такі курс праводзяць мусульманскія дэмакраты. Пры Эрдагану Турцыя дабілася найвышэйшых у Еўропе тэмпаў эканамічнага росту. У Турцыі жыве 78 мільёнаў чалавек. Гэта перадавая ісламская дэмакратыя. Па ўзроўні ВУП на душу насельніцтва Турцыя (9100 даляраў на чалавека) на сёння абганяе Беларусь (пасля дэвальвацыі каля 4700 даляраў на чалавека) амаль у два разы, хоць 20 гадоў таму ў два разы адставала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?