Не паспелі людзі прывыкнуць да новых цэнаў на праезд у міжнародных аўтобусах, — апошні раз квіткі даражэлі 26 мая — як праз два тыдні, 9 чэрвеня, Мінсктранс зрабіў новы «падарунак».

Цяпер даехаць да Вільні — самы папулярны беларускі міжнародны рэйс — будзе каштаваць 90 тыс. (было з 26 мая 75 тыс., а да таго ж 49 тыс., у студзені — 43 тыс.). Такім чынам цана білета з пачатку года вырасла больш чым удвая.

Пакуль самым бюджэтным варыянтам выглядае праезд цягніком да Вільні за 50 тыс. рублёў.

Білет на аўтобус да Варшавы будзе каштаваць 168 тыс., да Рыгі — 178 тыс. (быў 148 тыс.), Каўнаса — 137 тыс. (было 115 тыс., у студзені — 68 тыс.), Палангі — 208 тыс., Таліна — 235 тыс., Мюнхена — 700 тыс.

Найбольшы ў працэнтных суадносінах адбыўся рост на квіткі на курорты Друскінінкая: з 95 тыс. да 144 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?