Загад аб гэтым прызначэнні быў падпісаны генеральным дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонціем Папенкам 10 чэрвеня.

Як паведамілі БелаПАН у «Мінсктрансе», Расціслаў Юрэня нарадзіўся 9 сакавіка 1957 года ў вёсцы Яжона Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння ГПТВ № 34 у 1975 годзе працаваў у Асіповіцкім лакаматыўным дэпо памочнікам машыніста цеплавоза. З 1978 года паступіў у трамвайнае дэпо трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення Мінска слесарам-электрыкам па рамонце рухомага саставу. У 1984 годзе без адрыву ад вытворчасці скончыў Політэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці «тэхнік-электрык». З 1990 па 2000 гады — галоўны інжынер тралейбуснага дэпо № 5. У 1992 годзе скончыў Політэхнічны інстытут. У 2000 годзе пераведзены галоўным інжынерам УП «Мінгарэлектратранс». У 2003 у сувязі з рэарганізацыяй пераведзены намеснікам галоўнага інжынера КУП «Мінсктранс». З 2005 па 2011 гады — дырэктар філіяла «Трамвайны парк».

Ранейшы начальнік Мінскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў, які займаў гэтую пасаду каля 12 гадоў, быў звольнены загадам дырэктара ГП «Мінсктранс» 31 мая.

Нагадаем, у ноч на 29 мая на станцыю «Маскоўская» першай лініі мінскага метро праз незачыненыя дзверы ўвайшлі трое маладых людзей. Яны знялі на відэа вестыбюль і перон станцыі, гадзіннік, на якіх паказаны час — 3.49. Ні міліцыі, ні работнікаў метрапалітэна нідзе не было відаць. 31 мая на нарадзе аб ходзе расследавання выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Нейкі Антон з хлопцамі праніклі ноччу ў метрапалітэн і здымалі гэта ўсё на відэа, выклалі гэта ў інтэрнэт: глядзіце — вось як працуе наша міліцыя і ўсе іншыя на чале з Мальцавым, як яны забяспечваюць выкананне даручэнняў прэзідэнта. Калі гэтыя факты будуць пацверджаныя, заўтра без пагонаў застаняцеся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?