У суботу, 11 чэрвеня, каля 16 гадзін 30 хвілін у возеры ля вёскі Капачы пад Смаргонню захлынулася 43-гадовая жанчына, якая кінулася ў ваду ратаваць дзяцей.

Намеснік пракурора Смаргонскага раёна Мікалай Кіндра расказаў: вялікае і глыбокае возера Капачы знаходзіцца на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі. У суботу жанчына, жывёлагадоўца гаспадаркі, са сваім мужам, дачкой, пляменнікам і яго сынам адпачывалі на беразе.

Па словах Мікалая Кіндры, кампанія дарослых выпівала, дзеці, хлопчык з дзяўчынкай, плавалі на надзіманым матрацы. Раптам ветрам матрац стала адносіць у супрацьлеглы бок. Усе дарослыя кінуліся ў возера. Матрац з дзецьмі ўдалося прыцягнуць да берага. Выратаваць маці дзяўчынкі не здолелі. Яна захлынулася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?