Заплаці экспартную пошліну — і ездзі хоць штодня.

Чытач «НН» паведаміў, што ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» на беларуска-польскай мяжы людзей, якія за апошнія пяць дзён ужо выязджалі з краіны, не выпускаюць з Беларусі. І размовы аб сплочванні пошліны за паліва не ідзе. Маўляў, проста заварочваюць назад.

У прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта адмовілі наяўнасць такіх фактаў. Па словах прэс-сакратара Аляксандра Цішчанкі, вяртаюць толькі тых, хто адмаўляецца плаціць экспартную пошліну. А

канкрэтна каманды не выпускаць людзей, хто ўчора-пазаўчора ўжо быў за мяжой, не паступала.

Чытач з «Варшаўскага моста» напісаў.

«Праз 20 хвілін пасля заезду на зялёны канал памежнікі выпусцілі людзей з частатой паездак менш за адзін раз на пяць сутак. Астатніх папрасілі пераехаць на чырвоны канал. На чырвоным канале ўжо каля гадзіны ніхто не падыходзіць да машыны. Задэкларавана 5 літраў паліва і чакаецца працэдура яго замеру, а пасля — сплата пошліны. Памежнікі і мытнікі рэгулярна пытаюцца пра тое, хто добраахвотна хоча ехаць назад. У такім выпадку трэба напісаць у талоне, што ты добраахвотна адмовіўся ад паездкі і распісацца. Шмат хто згаджаецца, каб не стаяць да бясконцасці. Пакуль пішу — званок: мы апошнія, хто адмовіўся ехаць. На настойлівыя просьбы падысці да машыны адказ — «зараз». Але ніхто не падыходзіць. Дзве гадзіны змарнаванага часу на пустым пераходзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?