Дзяржава прадоўжыць аказваць падтрымку СМІ,

пра гэта паведаміў журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. У Віцебску міністр сустракаўся з працоўным калектывам ААТ «КІМ».

Паводле слоў Алега Праляскоўскага, урад ідзе насустрач паліграфічнай галіне, дзе даволі высокі ўзровень імпартных закупак. «Сур’ёзных праблем у друкаваных СМІ няма», — запэўніў міністр. Своеасаблівай «падушкай бяспекі» для галіны стаў Шклоўскі завод друкаванай паперы. Цяпер Мінінфарм вядзе перагаворы аб прымальнай цане паперы, даступнай рэдакцыям газет і выгаднай заводу.

Паказчыкам эканамічнай стабільнасці газет Алег Праляскоўскі лічыць іх фінансавае становішча. «Самыя вялікія рэспубліканскія выданні можна адпусціць у свабоднае плаванне — яны застануцца самаакупнымі», — перакананы міністр. Сярод раённых выданняў 60 працэнтаў газет самаакупныя. «Аднак самаакупнасць не самамэта. Газета, тэлебачанне — гэта не крыніца атрымання прыбытку, гэта інфармацыйная крыніца, таму дзяржава дапамагала і будзе дапамагаць СМІ», — сказаў міністр інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?