Міністэрства эканомікі Беларусі вырашыла адкласці запланаванае павышэнне цэнаў на гарэлку і іншы моцны алкаголь.
Як гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе Міністэрства, цана алкаголю будзе павялічаная толькі праз два месяцы.

Планавалася, што ад 15 чэрвеня алкаголь падаражэе на 8,4%: адпускная цана на гарэлку павінна была скласці 6,83 тысячы рублёў за бутэльку 0,5 літра, а раздробная — 9,4 тысячы рублёў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, увядзенне новых цэнаў вырашана было адкласці «з улікам існуючай сітуацыі на спажывецкім рынку, у мэтах недапушчэння некантраляванага росту цэнаў на алкагольную прадукцыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?