Каля 200 чалавек узялі ўдзел у акцыі на галоўнай плошчы Магілёва. Абышлося без затрыманняў, паведаміў НН магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў.
Плошча Леніна была ачэплена міліцэйскім спецназам, і людзі сабраліся на супрацьлеглым баку плошчы. Праз 20 хвілін між удзельнікамі акцыі стаў хадзіць патруль, але нікога не чапалі.
Праз 30 хвілін па сканчэнні акцыі прысутныя зладзілі сабе авацыю і разышліся.
Нагадаем, што ў сацыяльных сетках людзі запрашаюцца прыходзіць штосераду на галоўную плошчу іх горада а 19-й гадзіне і 30 хвілін моўчкі стаяць або хадзіць.
0
0
0
0
0
0