На «Акцыю маўчання» ў Маладзечне сёння сабралася каля сотні чалавек.Яна праходзіла спакойна. Як паведаміў «НН» адзін яе з удзельнікаў — Яўген Каросцік — пасля завяршэння акцыі да ўдзельнікаў пачалі падбягаць супрацоўнікі міліцыі, якія патрабавалі дакументы. Тых маладзёнаў, у каго пашпартоў не аказалася, затрымлівалі. У ліку затрыманых аказаўся і сам Яўген. Зараз ён знаходзіцца ў міліцэйскай машыне разам з дзясяткам іншых удзельнікаў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру