21-гадовы палітвязень Мікіта Ліхавід чацвёрты раз за 40 дзён змешчаны ў штрафны ізалятар. На гэты раз адміністрацыя Наваполацкай калоніі абвінаваціла асуджанага за Плошчу ў неданясенні на сваіх сукамернікаў.

Паводле маці актывіста Алены Ліхавід, такім чынам хлопец у штрафным ізалятары сядзіць ужо 35 дзён. Учора ў калоніі актывіста наведала адвакат Дар’я Ліпкіна.

— Ён выразна заняў сваю пазіцыю і адыходзіць ад яе не збіраецца. Была наладжана праверка, якая падчас агляду камеры № 1 выявіла забароненыя для выкарыстання прадметы. Дзяжурным па камеры быў прызначаны Ліхавід, які не выканаў абавязкі дзяжурнага і не паведаміў аб наяўнасці забароненых прадметаў.

Паводле рашэння начальніка атрада «Каранцін» Наваполацкай калоніі Аляксандра Панкрата, віна Ліхавіда — у неданясенні пра наяўнасць у штрафной камеры цыгарэт у асуджаных. Сам актывіст Руху «За свабоду» ад дачы тлумачэнняў і прызнання сябе вінаватым адмаўляецца з той прычыны, што лічыць пераслед за ўдзел у акцыі 19 снежня незаконным.

29 сакавіка прысуд Мікіту Ліхавіду — 3,5 гады турмы — агучыла суддзя Партызанскага раёна Мінску Наталля Пыкіна.

Мікіту Ліхавіду можна напісаць на гэты адрас:

Мікіта Ліхавід

211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

папраўчая калонія № 10

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?