Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 22 чэрвеня 2011 г. павышаецца на 2 працэнтных пункта і складзе 18% гадавых.
Апошняе павелічэнне адбылося два тыдні таму — 1 чэрвеня, тады стаўка таксама вырасла на 2%.
У гэтым годзе стаўка ўзрастае ўжо ў пяты раз. Тым не менш, яна ўсё роўна істотна адстае ад узроўню інфляцыі.
Рост стаўкі рэфінансавання павялічыць прыбытак ад рублёвых укладаў. Гэта, на думку прадстаўнікоў Нацбанка, заахвоціць людзей вяртаць у банкі дэпазіты, забраныя апошнім часам.
Разам з тым, павялічацца і стаўкі крэдытаў.