19 чэрвеня ў Мінску пройдзе парад нявест. Арганізатарам мерапрыемства выступае святочны інфармацыйны цэнтр Prazdnik.by.

 paradnevest.by

paradnevest.by

Як паведаміла прадстаўнік Prazdnik.by Ганна Камінская, мэта праекта — падтрымаць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, абудзіць цікавасць да вясельнага абраду. Сёлета парад пройдзе ўжо ў чацвёрты раз. Падчас акцыі дзяўчыны, апранутыя ў вясельныя сукенкі, ездзяць па горадзе, кантактуюць з людзьмі, удзельнічаюць у конкурсах.

На гэты раз у парадзе выданніц возьмуць удзел 49 дзяўчын. Гэта сем каманд па сем чалавек: «Свецкія дамы», «Нявесты а-ля Шанэль», «Нявесты ў стылі Pink», «Нявесты — Gold Wing», «Антычныя выданніцы», «Кінадзівы» і «New-весты». У апошнюю каманду ўвойдуць толькі прадстаўніцы СМІ.

З 15.00 па 17.30 парад нявест пройдзе ў парку імя Максіма Горкага, дзе ў гэты час адбудзецца канцэрт артыстаў беларускай эстрады. На ім выступяць Георгій Калдун, Галіна Шышкова, Вера Карэтнікава, Саша Нема, групы «Федэрацыя», «Дразды» і інш. Нявесты прадставяць свае каманды, пакатаюцца на каруселях, арэлях і атракцыёнах, а затым на плошчы Перамогі ўскладуць кветкі і запусцяць балонікі.

З 17.30 па 18.00 вясельны картэж з кабрыялетаў і байкаў урачыста праездзе па галоўным праспекце Мінска.

Пасля гэтага для ўдзельніц парада нявест у сталічным клубе «Арыён» будзе арганізавана конкурсна-забаўляльная праграма. Па выніках конкурсаў будзе вызначана лепшая каманда выданніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?