У Мінску з'явяцца двухпавярховыя гаражы-стаянкі. Сёлета плануецца стварыць два такіх збудаванні. Узвядзенне аднаго з іх ужо пачалося на вуліцы Бельскага (за скрыжаваннем з вуліцай Адоеўскага). Другая стаянка з'явіцца ў мікрараёне Каменная Горка, побач з МКАД. Пра гэта распавёў Кірыл Алёхін, кіраўнік аддзела будаўніцтва адміністрацыі Фрунзенскага раёна.
— Ад шматузроўневага паркінга гараж-стаянка будзе адрознівацца канструкцыяй, — тлумачыць Кірыл Алёхін. — Мы збіраемся будаваць двухпавярховыя будынкі.
Першы ўзровень — бетонны, другі — з металапрофіля.
Будаўніцтва на вуліцы Бельскага, па словах спецыяліста, павінна завяршыцца сёлета. Што да стаянкі ў Каменнай Горцы, то пакуль працэс знаходзіцца на стадыі праектных прац. Паводле плану дэталёвай планоўкі раёна, яна адкрыецца ў наступным годзе.
—
Магчыма, будаўніцтва будзе весціся з прыцягненнем дольшчыкаў, —удакладніў суразмоўца.
На дадзены момант адміністрацыяй Фрунзенскага раёна запланавана 700 паркавальных месцаў. Кошт стаянкі ў суткі пакуль невядомая.