Уладзімер Замяталін прызначаны генэральным дырэктарам Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларусьфільм».

Чуткі пра гэта хадзілі даўно, але толькі ўчора, 26 сьнежня, падчас разгляду кадравых пытаньняў, А. Лукашэнка даў згоду на прызначэньне Замяталіна на пасаду кіраўніка беларускім кіно.

Уладзімер Замяталін нарадзіўся 14 траўня 1948 г. у Туле (Расея). Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна‑палітычнае вучылішча (1973) і Ваенна‑палітычную акадэмію (1983), па спэцыяльнасьці выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Служыў афіцэрам у Чырванасьцяжнай Беларускай ваеннай акрузе на пасадах намесьніка начальніка палітаддзелу танкавай дывізіяй, інспэктара палітупраўленьня, начальніка ваенна‑палітычнага аддзелу акругі, намесьніка начальніка ўпраўленьня інфармацыі Мінабароны.

У 1994 г. – прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Вячаслава Кебіча, уваходзіў у ягоны перадвыбарчы штаб.

З 1995 г. — на пасадзе начальніка ўпраўленьня грамадзка‑палітычнай інфармацыі ў Адміністрацыі прэзыдэнта, з 15 ліпеня 1995 г. – намесьнік кіраўніка Адміністрацыі — начальнік галоўнага ўпраўленьня грамадзка‑палітычнай інфармацыі. З 23 студзеня 1997 г. — старшыня Дзяржакамітэту па друку.

У 2000‑2001 г. - зноў першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

Вярнуўся праз пяць гадоў палітычнага забыцьця.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0