Еўрасаюз можа забараніць вядзенне бізнесу на яго тэрыторыі тром прадпрыемствам беларускага прадпрымальніка Уладзіміра Пефціева, паведамляе 17 чэрвеня брусельскі сайт EUobserver.
Гаворка ідзе пра аператара па знешніх пастаўках ваеннай і спецтэхнікі «Белтэхэспарт» і аператара рэспубліканскай латарэі
«Такі захад распрацаваны, каб пакараць беларускага кіраўніка за арышт апазіцыйных актывістаў і рэпарцёраў, але не нанесці шкоду эканоміцы краіны», — піша EUobserver.
Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў апісвае Пефціева як «асабістага банкіра» Лукашэнкі, які выкарыстоўвае прадпрыемства для «адмывання грошай», адзначае сайт.
Некаторыя краіны ЕС, якія маюць дзелавыя сувязі з Беларуссю, выказалі нязгоду з такімі мерамі.
Савет міністраў замежных спраў ЕС абмяркуе ўвядзенне абмежаванняў на пасяджэнні ў Люксембургу 21 чэрвеня.
Міністры таксама плануюць апублікаваць камюніке з заклікам да Мінска вызваліць карэспандэнта польскага выдання Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута, заявіўшы, што Беларусь не можа разлічваць на новыя крэдыты, і што ў далейшым абмежаванні могуць закрануць найбуйнейшыя кампаній — такія, як «Белнафтахім» і «Беларуськалій».