Міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко не баіцца праблем з аплатай беларускім бокам паставак расійскіх энерганосьбітаў.
Пра гэта ён заявіў 17 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу журналістам, адказваючы на пытанне, ці не баіцца ён праблем з аплатай Беларуссю паставак нафты і газу ў сувязі з фінансавым крызісам у краіне.

«Беларускія калегі канструктыўна настроеныя. Была невялікая праблема з аплатай за электраэнергію, я лічу, што яна па-партнёрску, хутка, карэктна была ўрэгуляваная. У мяне няма інфармацыі, якая б выклікала трывогу», — цытуе Шматко РІА Новости.

Расійскае «Інтэр РАО ЕЭС» 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у сувязі з завінавачанасцю беларускага боку. Завінавачанасць узнікла з-за праблемы з купляй валюты на беларускім рынку.

Паводле вынікаў беларуска-расійскіх перамоў быў падпісаны графік плацяжоў, у адпаведнасці з якім беларускі бок абавязваецца пагасіць завінавачанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня. Таксама была дасягнута дамоўленасць аб тым, што «Інтэр РАО ЕЭС» адновіць пастаўкі электраэнергіі з 00.00 13 чэрвеня.

«Белэнэрга» 14 чэрвеня ажыццявіла перавод першага траншу ў межах пагашэння доўгу перад «Інтэр РАО ЕЭС» за пастаўленую электраэнергію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?