Да 1 ліпеня валюта ў абменных пунктах не з’явіцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Калі вы хочаце ў мяне запытаць, ці будзе ў абменніках валюта, то не будзе пакуль. Калі толькі хтосьці не прынясе. Таму што калі будзе, то 2 млрд даляраў вылеціць у трубу», — сказаў ён.

Таксама ён сказаў, што 5 тысяч рублёў за даляр — гэта нават завышаны курс для нашай краіны.

«Пакуль ёсць адкладзенае чаканне, пакуль яшчэ той-сёй хоча купіць аўтамабіль да 1 ліпеня як мага хутчэй і гэтай далей, попыт на валюту захоўваецца ажыятажны. Вы хочаце, каб я яго задаволіў, каб хтосьці аўтамабіль купіў, хтосьці шмоткі нейкія на Чаркізаўскім рынку? Можна, але аднамомантна трэба ўкінуць 1–2 млрд. долараў. Вы гатовыя сёння 2 млрд з золатавалютных рэзерваў укінуць? Я не, бо гэтую валюту атрымаюць тыя, хто можа або пачакаць, або наогул не павінен яе атрымліваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?