«Беларусь ішла сваім шляхам, мы і будзем ім ісці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх сродкаў масавай інфармацыі.

«Нам было няпроста з-за аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын, аднак сёння не такая крытычная сітуацыя», — сказаў ён. Лукашэнка перасцярог тых, хто рэкамендуе сёння насельніцтву «зацягнуць паясы». «Няма той сітуацыі, каб сёння зацягваць паясы. Але калі будзем падкідаць гадасці, мы страцім краіну», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, «сёння ўжо па перыметры стаяць і ляскаюць зубамі: хутчэй бы мы ўпалі».

Лукашэнка адзначыў, што, «калі ўвесь свет стагнаў ад эканамічнага крызісу, калі мільёны былі выкінутыя на вуліцу і пазбаўленыя сродкаў да існавання, Беларусь жыла спакойна, крызісу мы не заўважылі». Аднак, паводле яго слоў, гэта «адбывалася не проста так», для гэтага давялося зрабіць шмат, у тым ліку траціць «мільярды золатавалютных рэзерваў». «Галоўнае было не спыніць вытворчасць і не выкінуць насельніцтва на вуліцы», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?