Змяняць структуру беларускай эканомікі, як гэта прапаноўваюць некаторыя, немэтазгодна, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
На развіццё галін народнай гаспадаркі затрачваюцца немалыя грошы і яшчэ большыя спатрэбіліся б на змяненні, заявіў ён на
Ён падкрэсліў важнасць сельскай гаспадаркі ў структуры эканомікі — яна складае 7,5% ад усіх галін народнай гаспадаркі. «Пастаўлена задача на працягу пяцігодкі выйсці на 7–10 млрд. у залежнасці ад цэн, якія будуць на знешніх рынках, а прагназуецца, што цэны на харчаванне падвояцца», — сказаў ён.
Важнай галіной таксама з’яўляецца нафтахімічная, якая, паводле слоў Лукашэнкі, складае каля траціны ад усёй прамысловасці. Ён нагадаў, што ў Беларусі працуюць два «наймагутнейшыя» нафтаперапрацоўчыя заводы і шэраг нафтахімічных прадпрыемстваў: у Светлагорску, Гродне і Магілёве. «Гэта навукаёмістыя вытворчасці, яны маюць сёння права на жыццё і перспектыву», — заявіў Лукашэнка. Змяняць структуру гэтай галіны кіраўнік дзяржавы таксама лічыць немэтазгодным.
Лукашэнка адзначыў значэнне лясной галіны. Лясы, паводле яго слоў, складаюць 35% тэрыторыі краіны. «У нас ёсць папяровая і лясная дрэваапрацоўчая прамысловасць. Мала, я згодзен. Таму я прыняў рашэнне аб будаўніцтве новых прадпрыемстваў у гэтай сферы: Шклоўская папяровая фабрыка, мадэрнізавана Другая шклоўская папяровая фабрыка «, — сказаў Лукашэнка. Ён паведаміў, што мадэрнізаваная фабрыка будзе здадзена 3 ліпеня. На ёй будуць вырабляць сурвэткі, якія раней імпартавалі.
Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі пачалі будаваць цэлюлозны камбінат, кітайскі бок выдзеліў на гэта крэдыт у 700 млн. долараў. «Мы ў гэтым кірунку рухаемся, мы поўнасцю дрэваапрацоўку мадэрнізавалі, мы будуем шэсць ці сем дрэваапрацоўчых камбінатаў», — сказаў прэзідэнт.
Разам з тым, адзначыў ён, пашырэнне выкарыстання лясоў запатрабуе значных сродкаў. Толькі адзін