Такое было рэзюмэ доўгага адказу на пытанне, зададзенае рэдактаркай партала Tut.by.

Напачатку ён папрасіць выступіць міністра інфармацыі Праляскоўскага.

Выступае Праляскоўскі. Кажа, што дзеянні міністэрства законныя, бо было больш за два папярэджанні. «Народная Воля» — чэмпіён па папярэджаннях, дыялогу не атрымліваецца з імі, — кажа Праляскоўскі. — Міністэрства не папугай. І мы падалі ў суд, як вучаць нас усякія заходнія эксперты».

«Мне здаецца, што «Народная Воля» сама нарываецца на правакацыі. Напэўна, тое тычыцца і «Нашай Нівы». Ёсць артыкулы, на якія я сур’ёзную ўвагу звяртаю. Калі яны друкуюць меркаванні аб карупцыі, ці людзей», — кажа Лукашэнка.

«Што тычыцца «Нашай Нівы», то апошняй кропляй стала дзеянне падчас тэракта, калі была хлусня аб дзяўчыне, што была ў завалах. Мы падалі ў суд», — кажа Праляскоўскі.

«Марына, вы мяне штурхаеце, каб я па-людску дараваў Сярэдзічу, — працягваў Лукашэнка. — Але кепскім Сярэдзіч стаў цяпер, бо падыгрывае тым, хто яму плаціць. Ну, ладна, ты апазіцыянер, ты іншае меркаванне выказваеш. Але калі ты пераходзіш мяжу і правакуеш. Іх журналісткі яшчэ Калінкіна, Коктыш. Пастарайся не парушаць закон. Калі ты напралом лезеш на лом, то атрымаеш ломам.

У 21-ы раз просіце дараваць, колькі можна? Парушыў закон — адказвай. Можа, ім выставяць матэрыяльны пазоў, няхай плацяць.

Я вельмі шкадую, што «Ніва» стала зусім не той нівай. Гэта адмарожаная прэса. Нельга рабіць рэйтынг на горы. Калі ад майго меркавання нешта будзе залежыць, то я ўлічу і ваша меркаванне. Але вы не ўзялі пад сваю гарантыю. Не хочаце, бо не будуць рабіць».

«Хай у судзе разбяруцца? — такім было ягонае рэзюмэ. — А потым, калі нешта будзе ад мяне залежаць…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?