Гамельчуку Руслану Усціменку, аштрафаванаму на 770 тысяч рублёў за ўдзел у народных гуляннях на цэнтральнай плошчы горада ўвечары 15 чэрвеня, жыхары горада сабралі поўную скрыню грошай.

Суд прызнаў Усціменку нібыта вінаватым у парушэнні артыкулаў 17.1 і 23.4 КаАП (дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

«Супраць мяне на судзе сведчылі супрацоўнікі міліцыі, прычым я іх бачыў першы раз у жыцці. Яны сцвярджалі, што я не тое што лаяўся, а размаўляў мацюкамі, і мяне сілай прыйшлося дастаўляць у аўтобус, хоць такога не было. Затрыманне было незаконным, але, відаць, прыйшоў загад пакараць мяне», — расказаў Руслан.

Людзі адгукнуліся на заклік збірацца на цэнтральных плошчах гарадоў кожную сераду, а 19-й гадзіне, пакуль у краіне не адбудуцца палітычныя і эканамічныя перамены. У мінулую сераду такія Народныя гулянні прайшлі ў Мінску і яшчэ трох дзясятках гарадоў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?